Дэкада беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляецца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стала выключэннем і гэта, якая прайшла з 07.04 па 16.04 пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-баларуску”.
Вучні 10-х класаў прынялі ўдзел у конкурсе літаратурных работ “Выконваем законы дарог!”, наведалі абласную ўніверсальную бібліятэку імя У.І.Леніна (Літаратурны музей пісьменнікаў Гомельшчыны, медыяўрок “Залатыя старонкі беларускай класікі: Іван Мележ”).
Вучні 4-10-х класаў удзельнічалі ў конкурсе юных чытальнікаў “Жывая класіка”.
Дзевяцікласнікі разам з вучнямі 6-х класаў наведалі музейную экспазіцыю, прысвечаную А.Макаёнку, у абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна. Для вучняў 6 “В” класа ў сценах бібліятэкі прайшоў медыяўрок “Залатыя старонкі класікі: Іван Наўменка”. Вучні 6 “Б” класа прынялі ўдзел у прэзентацыі-віктарыне “Славутыя людзі зямлі беларускай!”.
Для вучняў 5-х класаў была арганізавана сустрэча з паэтам, перакладчыкам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Бяльковай А.А.